Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Schools.by приносит свои извинения за возникшие технические неполадки.
Голосование
Нужна ли школьная форма?
Всего 54 человека
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 144 человека

Режим работы

Дата: 5 мая 2018 в 10:10, Обновлено вчера в 09:52

                                           

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загадам дырэктара

№  156 -в ад 31.08.2019 года                                                  

Рэжым работы

ДУА “Навучальна – педагагічны комплекс

Міжэрыцкі дзіцячы сад – базавая школа імя У.Ляха”

1.Установа адукацыі пачынае работу ў 7.30 і заканчвае ў 22.00

1.1.Рэжым правядзення ўрокаў:

№ урока

Пачатак урока

Канец урока

1 – ы ўрок

9.00

9.45

2 – і ўрок

9.55

10.40

3 – і ўрок

10.55

11.40

4 – ы ўрок

11.55

12.40

5 – ы ўрок

12.50

13.35

6 – ы ўрок

13.45

14.30

7 – ы ўрок

14.40

15.25

1.2. Факультатыўныя заняткі, заняткі з адоранымі вучнямі, работа аб’яднанняў па інтарэсах, гадзіны інфармавання, заняткі грамадска карыснай працай праводзяцца згодна графіка, зацверджанага дырэктарам;

1.3. У шосты дзень настаўнікі працуюць з дзецьмі з 9.00. да 13.00 згодна плана работы школы. З 9.00 да 13.00 з  вучнямі 9 класа праводзяцца факультатыўныя заняткі;

1.4. Спартыўная зала працуе з 16.30 да 22.00;

1.5. Школьныя дыскатэкі, вечары заканчваюцца не пазней 21.30.

2. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце працуюе згодна графіка, зацверджанага дырэктарам.

3.Рэжым работы для ўсіх работнікаў установы:

3.1. Для ўсіх работнікаў, якія працуюць на адну стаўку, устанавіць шасцідзённы рабочы тыдзень.

3.2. Настаўнікі працуюць згодна сваёй нагрузкі і раскладу ўрокаў. На першы ўрок павінны з’яўляцца ў 8.45, на астатнія ўрокі – не пазней чым за 15 хвілін да пачатку ўрока. Перапынак паміж урокамі лічыцца рабочым часам настаўніка. У час перапынку настаўнікі павінны рыхтавацца да ўрокаў, сачыць за дысцыплінай і парадкам у класе, у якім праводзіцца ўрок.У канікулярны час настаўнікі працуюць з 9.00 у адпаведнасці з нагрузкай.

3.3. Класныя кіраўнікі 5 - 9 класаў дзяжураць на 2 –м паверсе. На 1 –м паверсе настаўнікі згодна графіка дзяжурства, зацверджанага дырэктарам.Дзяжурства настаўнікаў пачынаецца з 8.30 і заканчваецца ў 15.35. У канцы дзяжурства настаўнікі праводзяць праверку ўборкі кабінетаў.

3.4.Выхавальнікі дашкольнай адукацыі працуюць згодна графікаў, якія складаюцца намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, зацверджаных дырэктарам;

3.5. Пасля другога ўрока настаўнікі павінны правесці дзяцей у сталовую, а пасля трэцяга ўрока на рухомы перапынак, прасачыць там за парадкам.

3.6. Настаўнік, які апошнім праводзіць урок у класе, павінен завесці дзяцей у гардэроб і прасачыць там за парадкам.

3.7. Настаўнік, які праводзіць урок у класе , павінен завесці дзяцей на лінейку і прасачыць за парадкам да яе заканчэння.

3.8. Вартаўнікі, загадчык гаспадарчай часткі,  лабарант, рабочы па абслугоўванню будынкаў і збудаванняў, дворнік, аператар ЭВМ, повар, кухонны рабочы, бібліятэкар, працуюць згодна графікаў, якія складаюцца загадчыкам гаспадарчай часткі і зацвярджаюцца дырэктарам.

3.9. Прыбіральшчыцы службовых памяшканняў працуюць згодна графіка, які складаецца загадчыкам гаспадарчай часткі і зацвярджаецца дырэктарам.Вільготная ўборка праводзіцца тройчы на працягу дня:

1-ая – у 10.55

2-ая – у 12.00

3 –яя – у 14.00

Кожную пятніцу праводзіцца генеральная ўборка памяшканняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.