Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гутарка "Правапарушэнне і злачынства. Крымінальная адказнасць"

Дата: 14 марта 2018 в 18:51
312 просмотров

На чарговай класнай гадзіне прайшла гутарка на тэму "Правапарушэнне і злачынства. Крымінальная адказнасць". Класны кіраўнік Паляшчук Аліна Аляксандраўна расказала пра правы, абавязкі і адказнасць за здзейсненае злачынства. Вядома, што вучні ведаюць свае правы, але такія мерапрыемствы пашыраюць веды, напамінаюць аб адказнасці за сваё жыццё.
Чалавек, які робіць дрэнныя ўчынкі, павінен несці за іх адказнасць. Ёсць такія выпадкі, калі нейкі чалавек спакушае цябе на дрэнны ўчынак (адсюль і прыказка "З кім павядзешся, ад таго і набярэшся"), і ты павінен зрабіць выбар – ісці па дарозе зла і спакусы або рабіць дабро і жыць у міры і супакоі. У большасці выпадкаў чалавек неабдумана робіць дрэнна ў першую чаргу сабе, а потым і другім людзям.
Давайце памятаць, што мы выбіраем свой лёс, дарогу, па якой нам ісці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.