2021-2022 навучальны год
Метадычная тэма:
Удасканаленне кампетэнтнаснага падыходу пры арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці”
Задачы:
- Павышаць якасць адукацыі і выхавання праз актуалізацыю і паглыбленне прафесійнага майстэрства педагогаў, спосабы арганізацыі самастойнай і калектыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, інфарматызацыю адукацыйнага працэсу пры ўмове захавання здароўезберагальнага асяроддзя;
- Праводзіць мэтанакіраваную сістэмную работу з высокаматываванымі навучэнцамі па падрыхтоўцы да алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, конкурсаў;
- Садзейнічаць выхаванню грамадзяніна, патрыёта сваёй радзімы, адказнага сем’яніна і прафесіянала-працаўніка праз сумесную работу ўстановы адукацыі, бацькоў і зацікаўленых грамадскіх арганізацый па выхаванні этнакультурных каштоўнасцей на аснове традыцый сваіх землякоў;
- Забяспечыць ўмовы для арганізацыі якаснага адукацыйнага працэсу праз умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, удасканаленне экалагічнага асяроддзя.