Музей Баявой славы
Школьны гісторыка-краязнаўчы музей баявой славы быў адкрыты 25 красавіка 2005 г. Музей створаны па ініцыятыве былога настаўніка гісторыі і геаграфіі Ломыша Васіля Сяргеевіча пры актыўнай падтрымцы адміністрацыі школы, педагагічнага і вучнёўскага калектываў з мэтай захавання гістарычнай памяці і актывізацыі патрыятычнага выхавання моладзі. Музейныя экспазіцыі прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Тэма Вялікай Айчыннай вайны прадстаўлена праз фотаздымкі і дакументы, якія адлюстроўваюць гераізм і бясстрашнасць воінаў, якія змагаліся на франтах, у партызанскіх атрадах, кавалі перамогу ў тыле ворага. Наведваючы наш музей, вы зможаце акунуцца ў атмасферу ваенных дзеянняў з дапамогай макета вызвалення Зэльвы ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў. Цэнтральнае месца ў музеі займае экспазіцыя"Трагедыя і доблесць Афгана" . Матэрыялы экспазіцыі расказваюць пра асноўныя вехі жыцця выпускніка школы Уладзіміра Ляха, які загінуў у Афганістане.
Мэты і задачы работы музея
1. Выхаванне патрыятызму, нацыянальнай годнасці і самасвядомасці падрастаючага пакалення на прыкладзе гераічнага подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
2. Увекавечанне подзвігу і памяці нашых землякоў, ахова і добраўпарадкаванне помнікаў, брацкіх пахаванняў на тэрыторыі сельскага савета, павага, міласэрднасць, аказанне шэфскай дапамогі ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, ветэранам працы і інвалідам;
3. Выхаванне вучняў на прыкладзе жыцця і подзвігу Уладзіміра Ляха, воінаў-афганцаў, лепшых традыцый Міжэрыцкай школы, гісторыі жыцця, вучобы і пачэснай працы яе выпускнікоў.
-
“Зэльвеншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”,
-
“Час барацьбы і выпрабаванняў”,
-
“Зэльвеншчына партызанская”,
-
“Вогненнымі дарогамі вайны”,
-
“Ваш подзвіг бессмяротны і памяць навекі”,
-
“Іх лёс звязаў з Зэльвай”,
-
“Старонкі з жыцця герояў”,
-
“На шляху да Вялікай Перамогі”,
-
“Аб славе, доблесці і гонару”,
-
“Трагедыя і доблесць Афгана”,
-
“Іх аб’яднаў Афганістан”,
-
“Яго імя носіць школа”,
-
“Рэха Афганскай вайны”,
-
"Нельга зразумець, нельга забыць".
-
краязнаўчы;
-
культурна – асветніцкі;
-
уключэнне музея ў адукацыйны і выхаваўчы працэс установы;
-
масавая экскурсійная работа;
-
навукова-даследчай дзейнасць;
-
пошукавая работа;
-
ажыццяўленне ахоўных мерапрыемстваў па зберажэнню і захаванню каштоўных экспанатаў.
Формы работы музея :
-
экскурсіі;
-
урокі мужнасці;
-
заняткі з актывам;
-
тэматычныя вечары;
-
класныя гадзіны;
- лекцыі;
-
конкурсы, віктарыны;
-
распрацоўка заданняў класным калектывам для папаўнення фондаў музея.