Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інф. гадз. "Сімвалы нашай дзяржавы" (прэзентацыя)

Дата: 8 сентября 2020 в 17:10
Автор: Кречко И. Б.
269 просмотров

Герб, сцяг і гімн – дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Герб і сцяг лічыліся і лічацца ва ўсіх краінах вышэйшымі сімваламі народа і шануюцца гэтак жа, як роднае слова ці родны дом. А як вы лічыце, што павінна быць адлюстравана на гербе, сцягу і ў гімне? (Асаблівасці краіны).
Зараз паслухайе легенду «Тры браты» пра нашу сімволіку:

Нарадзіліся ў шчаслівай маці тры сыны. Жаданыя і вельмі прыгожыя малайцы. Паміж сабой яны былі роднымі братамі. Задумалася маці: у якое адзенне іх прыбраць? «Ты, сынок,- кажа маці першаму, - насі адзенне, па якім усе будуць пазнаваць нашу багатую і мужную зямлю». І апранула сына ў чырвона-зялёна вопратку. Чырвонае — як сімвал барацьбы і працавітай крыві за вольнае жыццё, за сонечнае неба. Зялёнае — пад колер зялёных пушчаў і дуброў, жытнёвых палеткаў і гаючых лугоў-сенажацей. На вопратцы сына заззяў вясёлы ўзор-арнамент бела-чырвонага колеру. « З гонарам буду насіць свой убор, услаўляць тваё імя, мама, — паабяцаў першы сын».

Звярнулася маці да другога сына: «А цябе, сынок, буду прасіць, каб заўсёды насіў мой вянок-эмблему. Я спляла яго са спелых каласоў, збажыны, кветак канюшыны, ільну, якімі багата наша ўрадлівая зямля. I перавязала іх чырвона-зялёнай стужкай... » Браты пачалі разглядваць незвычайны вянок. У ім было шмат сімвалаў: промні сонца на ўсходзе, а на іх — абрысы карты Беларусі, уверсе —чырвоная зорка, унізе — частка карты зямнога шара. «Буду лічыць за гонар, мама, насіць тваю эмблему, — сказау другі сын».

«А ты, сынку, птах мой галасісты, будзеш спяваць маю самую любімую, дарагую песню,- папрасіла маці трэцяга сына і падарыла яму ноты і словы песні». Узмахнуў сын рукамі — і загучала ўрачыстая мелодыя. Заспяваў сын запаветную песню:
«Мы, беларусы — мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем

Мы ў працавітай, вольнай сям'і... »

Задумалася маці: а якія ж імёны даць сваім сынам? А потым яшчэ раз звярнулася да сваіх дзяцей: «Ты, сынок першы, будзеш вядомы ў нашай Дзяржаве пад іменем Сцяг; ты, сынок другі, будзеш называцца Гербам, а ты, сынок трэці,- Гімнам».

Так і жывуць у маці тры сыны: Герб, Сцяг, Гімн. I нясуць ганаровую вахту.
А хто з вас здагадаўся, хто была іх маці, як яе называюць? (Рэспубліка Беларусь)

Настаўнік: Рэспубліка Беларусь – незалежная краіна. Як і ўсе незалежныя дзяржавы, наша краіна мае дзяржаўныя сімвалы.Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны гімн - гэта твар нашай дзяржавы, які адрознівае яе ад іншых краін свету. Кожны год - другая нядзеля мая - Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. А калі гучыць гімн, абавязкова трэба слухаць яго стоячы. У кожнай школе, а таксама і ў кожным класе ёсць вугалок дзяржаўнай сімволікі. Вы ужо паспелі разгледзіць новы вугалок дзяржаўнай сімволікі ў фае школы. Хто з вас памятае, што размешчана на ім? (Дзяржаўныя сімволы, контур нашай краіны)...

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.