Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Завочная экскурсiя "Званы Хатынi"

Дата: 16 апреля 2021 в 18:46
Автор: Кречко И. Б.
121 просмотр

22 сакавіка 1943 года карнікі спалілі беларускую вёску ў Лагойскім раёне — разам са старымі, жанчынамі, дзецьмі, самаму малодшаму з якіх было ўсяго 7 тыдняў
Звоняць званы Хатыні
Пра трагедыю Хатыні ведаюць па ўсім свеце. Жыла звычайная, нічым не адметная лясная беларуская вёска ў 26 двароў наўзбоч ад дарогі з Мінска ў бок Віцебска, паміж Лагойскам і Плешчаніцамі. Была вайна. Раніцай 22 сакавіка 1943-га ў 6 кіламетрах ад Хатыні партызаны абстралялі на шашы нямецкую аўтакалону. І саслужыўцы загінулых пайшлі помсіць за тое — мірным жыхарам. Неўзабаве Хатынь акружылі карнікі. Сагналі ўсіх у свіран, у тым ліку старых, жанчын, дзяцей, замкнулі дзверы, потым абклалі саломай, аблілі бензінам і падпалілі будынак. У агні загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей. Тых жа, хто спрабаваў уцячы, расстрэльвалі... З полымя жывым удалося вырвацца толькі 56-гадоваму Іосіфу Камінскаму. Вось такая трагічная гісторыя ў “вогненнай вёскі”, калі расказаць яе коратка.
Хоць з часам Хатынь стала вёскаю-сімвалам, сусветна вядомым мемарыялам, і даследчыкі нямала папрацавалі ў архівах, людзей апытвалі, па драбніцах збіралі весткі пра ахвяры трагедыі, але ж і цяпер у гісторыі знішчэння Хатыні ёсць некаторыя “цёмныя плямы”.
Вобразам для 6-метровай скульптуры “Няскораны” паслужыў Іосіф Камінскі 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.