Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Народныя гульні на Святкі

Дата: 6 января 2022 в 15:53
Автор: Кречко И. Б.
54 просмотра

Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей. Існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў. Гульні выконваюць важную ролю як сродак фізічнага, эстэтычнага i інтэлектуальнага выхавання дзяцей.

Вялiкую ролю ў фармiраваннi грамадзянскiх рысаў характару дзiцяцi адыгрываюць беларускiя народныя гульнi. Яны цесна звязаны з побытам i працоўнай дзейнасцю людзе, прыродай. Некалi гульнi мелi культавыя функцыi, але з цягам часу страцiлi сувязь з абрадам i ператварылiся ў забаву.

Рухомыя народныя гульнi нарадзiлiся ў натуральным асяродзi i нашы продкi гулялi у iх на свежым паветры. У добрае надвор е яны праводзяцца на спартыунай пляцоўцы, або на групавых участках, часта выкарыстоуваюцца ў спартыўных святах, днях здароўя i часцей за ўсё суадносяцца з сезоннымi з явамi (Зiмовыя забавы», «Мароз», «Спартыўнае лета»).У большасцi выпадкаў гульнi з яўляюцца фiзiчнымi. Адны з iх маюць пэўныя традыцыйныя нормы слоўныя афармленнi, што робiць iх драматызаваннымi дзеяннямi. Другiя са строгiм размеркаваннем роляў у кожнаму,у якiх слова з яўляецца сiгналам для нейкага дзеяння.

Асаблiва хочацацца адзначыць гульнi-карагоды. Са спалучэннем мелодыi,слоў, рухаў яны садзейнiчаюць выхаванню цiкавасцi да беларускай народнай творчасцi. Да роднай мовы –«А мы проса сеялi», «Грушка», «Бярозка», «Агароднiк».

Акрамя таго многiя народныя гульнi(«Лянок», «Агароднiк») iмiтуюць асноўныя сельска-гаспадарчыя працэсы, тым самым рыхтуюць дзяцей да працы.

Амаль усе беларускiя народныя гульнi па фiзiчнай рухавасцi дзеляцца на гульнi малой, сярэдняй i вялiкай ступенi.Гульнi вялiкай рухавасцi- «Шэры кот», «Каршун», «Фарбы»; сярэдняй i малой-«Сляпы музыкант», «Гусi-лебядзii воўк», “Рэдзька». Такi падзел дазваляе выкарыстоўваць iх ў адпаведнай частцы заняткаў, свята, ранiшняй гiмнастыкi.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.