Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У рамках патрыятычнага праекта "Обратный отсчёт. До Победы осталось"

Дата: 28 апреля 2022 в 19:31, Обновлено 4 мая 2022 в 23:01
103 просмотра

28 красавіка ў 9 класе прайшоў урок Памяці, прысвечаны Дню Перамогі 9 мая, "Нам гэты мір наканавана берагчы".

Разам з ганаровым госцем,  Баганам Сяргеем  Уладзіміравічам, старшынёй  Зэльвенскага раённага Савета ветэранаў, вучні перагарнулі старонкі ваеннай гісторыі: “Пачатак вайны”, “Акупацыя”, “Партызанскі рух і падпольная барацьба”, “Вызваленне” і разважалі над пытаннямі аб тым, якія задачы стаяць перад беларускімі пагранічнікамі сёння, што давала людзям сілу і рашучасць бароцца з акупантамі, чаму памяць аб Вялікай Айчыннай вайне вельмі важная для нашага народа і ўсяго чалавецтва і на якіх прынцыпах сёння павінны будавацца адносіны паміж народамі, для таго каб не паўтарылася трагедыя ХХ стагоддзя.
Сяргей Уладзіміравіч больш глыбока пазнаёміў вучняў з гісторыяй баявых дзеянняў на тэрыторыі Зэльвенскага раёна і  ваколіц вёскі Міжэрычы.
Вучні  пазнаёміліся з інтэрактыўнай пляцоўкай “Патрыёт.by”.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.