Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2015 в 10:15, Обновлено 25 февраля 2015 в 14:55
646 просмотров

З нагоды святкавання Дня роднай мовы педагогі нашай установы Валадашчык Ніна Іванаўна і Марцінчык Святлана Аляксандраўна спланавалі і правялі рад змястоўных і цікавых мерапрыемстваў.

         У гэты день была праведзена лінейка, на якай вучні ўстановы пазнаёміліся з планам правядзення мерапрыемстваў. На працягу рабочага дня ўсе работнікі ўстановы размаўлялі толькі па-беларуску, на перапынках гучалі беларускія народныя песні і вершы беларускіх паэтаў.

        Пасля ўрокаў вучні здзейснілі падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі, а таксама паўдзельнічалі ў конкурсе выразнага чытання вершаў на роднай мове.

         Было вельмі прыемна, што беларускае слова гучала не толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры, але і ў час зносін з сябрамі, настаўнікамі, усіх работнікаў установы. Вучні яшчэ раз дакрануліся душой да роднай культуры, спадчыны, традыцый.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.