Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Запрашаем на канцэрт.

Дата: 10 октября 2018 в 10:35
506 просмотров

Паважаныя матулі і бабулі. Запрашаем на канцэрт, які прысвечаны Дню маці.
Дата правядзення: 12 кастрычніка
Час правядзення: 14.00
Масца правядзення: актавая зала ўстановы адукацыі

Дарагія жанчыны!

Ад усёй душы віншуем вас з Днём маці.

Гэта светлае свята блізкае сэрцу кожнага чалавека, бо бацькоўскае цяпло сагравае нас з першай мінуты жыцця, а незаменная мацярынская любоў і мудрая бацькоўская парада робяць нас больш моцнымі і дапамагаюць пераадольваць любыя нягоды.

Моцная сям'я - залог працвітання грамадства, таму такое вялікае значэнне ў нашай краіне ўдзяляецца ахове мацярынства і дзяцінства, павышэнню прэстыжу сямейных каштоўнасцей і ўмацаванню ў моладзі аўтарытэту бацькоў. І гэты святочны дзень з'яўляецца добрай падставай яшчэ раз нагадаць аб тым, што мы сапраўды шчаслівыя толькі тады, калі шчаслівыя нашы блізкія.

Сёння мы аддаём даніну ўдзячнасці кожнай маці. Нізкі паклон шматдзетным маці і жанчынам, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей-сірот. Бязмежная ўдзячнасць жанчынам старэйшага пакалення - нашым маці, бабулям і прабабкам. Дзякуй вам за цярплівасць і мужнасць, сардэчнасць і дабрыню. Мы ў неаплатным даўгу перад вамі.

Мілыя мамы! Няхай у вашых дамах заўсёды жывуць радасць і ўтульнасць, будуць здаровыя родныя, а вас акружае шчырая любоў дзяцей, унукаў і праўнукаў.

Здароўя вам, міру і дабрабыту!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.