Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інфармацыйная гадзіна “Флікер нам дапаможа стаць прыкметней у цемнаце”

Дата: 19 января 2021 в 22:23, Обновлено 20 января 2021 в 22:35
Автор: Кречко И. Б.
111 просмотров

Якія флікеры самыя лепшыя? Шэра-белага або лімоннага колеру. Менавіта яны маюць найбольш аптымальную святлоадбівальнасць для таго, каб пешаход быў прыкметным у цёмны час сутак.
Звярніце ўвагу, дзе павінны знаходзіцца святлоадбівальныя элементы. Іх рэкамендуецца замацоўваць з двух бакоў, каб яны былі бачныя вадзіцелям у абоіх патоках руху. Спецыялісты рэкамендуюць пешаходам абазначыць сябе флікерамі-элементамі на левай і правай руках, павесіць па адным на рэмень і ззаду на рукзак. Такім чынам, самы аптымальны варыянт, калі на пешаходзе знаходзіцца чатыры святлоадбівальнікі. Падвескі на шнурку ці на шпільцы замацоўваюцца на адзенні, рукзаку, сумцы. Чым больш элементаў, тым лепш. Іх можна размяшчаць таксама на веласіпедзе, тым самым абазначыўшы яго габарыты, на дзіцячай калясцы, на ролікавых каньках. Выкарыстанне флікера паніжае рызыку наезду на пешахода на 65 працэнтаў, а дзіцячы траўматызм на дарозе змяншае ў 6,5 раза.
Абазначце сябе і дайце ўбачыць вас вадзіцелю, беражыце сябе!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.