Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя "Пазнач сябе ў цемнаце"

Дата: 21 октября 2021 в 12:49, Обновлено 1 ноября 2021 в 12:56
86 просмотров

Як вядома, большасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў адбываецца ў цёмны час сутак. І з надыходам асенне-зімовага перыяду аварыйнасць на дарогах павялічваецца ў некалькі разоў. Гэта абумоўлена тым, што заўважыць чалавека, не пазначанага святлоадбівальнымі элементамі і які пераходзіць праезжую частку, альбо таго, хто ідзе па краю дарогі, вельмі складана.

Калі ж у чалавека маецца так званы "флікер", то адлегласць, з якой вадзіцель можа яго заўважыць, узрастае з 25-40 да 140 метраў. І гэта з'яўляецца самым дзейсным спосабам засцерагчы сябе на дарозе, так як выкарыстанне святлоадбівальнага аксэсуара памяншае рызыку наезду на пешахода ў цёмны час сутак на 85 працэнтаў.

Паважаныя бацькі, дарослыя!

Выконвайце наступныя нескладаныя правілы:

- пераходзіць дарогу толькі ў прызначаных месцах;

-пачынаць пераход толькі на зялёны сігнал святлафора;

- не выходзіць на праезную частку з-за перашкод, якія абмяжоўваюць агляд для Вас і вадзіцеляў, у тым ліку з-за якія стаяць на прыпынку аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў;

- дапамагаць пераходзіць вуліцу непаўналетнім, людзям састарэлага ўзросту і інвалідам.

Будзьце самі прыкладнымі пешаходамі і патрабуйце гэтага ад дзяцей.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Ад Вашай дысцыплінаванасці, уважлівасці і асцярожнасці залежыць бяспека на дарогах. Захаванне правілаў руху – адказны доўг і абавязак кожнага грамадзяніна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.