Новости 6 класс
В рамках Недели народного единства для учащихся 5 класса проведен классный час "Сила Беларуси--в единстве народа!" и информационный час "17 сентября--День народного единства". Ребята почерпнули много интересной и полезной информации из истории нашей Родины.
Проведена акция «Лето без проблем!» с целью обеспечения социально значимого и безопасного каникулярного отдыха обучающихся, предотвращения правонарушений и преступлений среди несовершеннолетних в летний период.
Учащиеся 4 класса участвовали в конкурсе постер-мотиваторов "Страна Пионерия во все времена".
Навучэнцы 4 класа Лістападаў Міхаіл і Заяц Ягор папоўнілі рады піянераў. Віншуем хлопчыкаў !
Навучэнцы 4 класа добраўпарадкоўвалі тэрыторыі вакол помніка.
Задачы: фарміраваць у дзяцей станоўчыя адносіны да беларускай мовы, замацоўваць разуменне беларускіх выразаў і iх прызначэнне; узбагачаць слоўнікавы запас, развіваць камунікатыўныя навыкі дзяцей; выхоўваць любоў да роднай мовы. На занятку дзеці пазнаёміліся з гісторыяй ўзнікнення беларускай мовы ,абмеркавалі яе неабходнасць і значнасць для беларускага народа. Для падвядзення вынікаў занятку, дзецям была прапанавана гульня "Друкарня". Ім неабходна было напісаць артыкул для школьнай газеты пра ўжыванне беларускіх слоў у маўленні. У хлопцаў усё атрымалася.
Чацвёртакласнікі падрыхтавалі падарункі для сваіх матуляў.
Навучэнцы 4 класа ўдзельнічалі ў спартыўных конкурсах і эстафетах да свята абаронца Айчыны. Кожны ўдзельнік атрымаў ганаровую грамату за актыўны ўдзел у мерапрыемстве.
Навучэнцы прынімалі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў на экалагічную тэматыку. Яны стварылі малюнак-праект "Наш дом - планета Зямля". Сваёй працай навучэнцы 4 класа засталіся задаволены.
Інфармацыйная гадзіна садзейнічала фарміраванню ў навучэнцаў пачуцця гонару за гісторыю і адказнасць за будучыню сваёй краіны, пабуджала навучэнцаў да вывучэння гісторыі краіны, да ўдзелу ў выхаваўчых мераапрыемствах. Навучэнцы падрыхтавалі паведамленні пра піянераў-герояў.
27 лютага 2022 года адбудзецца рэспубліканскі рэферэндум па пытаннях унясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь вызначае дзяржаўнае і грамадскае ўладкаванне Беларусi, прававы статус чалавека, яго ўзаемаадносiны з дзяржавай i грамадствам, выконвае шэраг іншых значных функцый.
Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь - гэта асноўны закон краіны.
Цяжка ўявіць жыццё сучаснага школьніка без камп’ютара і інтэрнэту. Гэта найбагацейшая крыніца інфармацыі, якая дапамагае ў засваенні вучэбнай праграмы, развівае і ўзбагачае асобу дзіцяці, вучыць быць камунікабельным і сацыялізаваным. Камп’ютар адыгрывае станоўчую ролю, калі школьнік карыстаецца ім разумна і мэтанакіравана, аднак можа стаць і ворагам для дзіцяці пры няправільным карыстанні.
Навучэнцы распрацвалі памятку "Дзіця і камп'ютар":
-Дзіця можа працаваць за камп'ютарам не больш за 15 хвілін у дзень.
-На працягу тыдня дзіця можа працаваць з камп'ютарам не больш за тры разы.
-Адлегласць ад вачэй да манітора не павінна перавышаць 60 см.
-Пасля гульні з камп'ютарам трэба абавязкова зрабіць зарадку для вачэй.
-Гульнявую дзейнасць з камп'ютарам трэба змяніць фізічнымі практыкаваннямі і гульнямі.
Як правіла, у чалавека бывае шмат розных звычак. Яны прыносяць яму якую-небудзь карысць, або шкоду. У залежнасці ад гэтага ўсе звычкі можна падзяліць на дзве групы. Шкодныя і карысныя.
- Як вы думаеце, якія звычкі трэба выхоўваць кожнаму чалавеку ў сябе, а ад якіх пазбаўляцца?
- А ці могуць звычкі аказаць ўплыў на здароўе чалавека?
- Звычкі, якія наносяць шкоду здароўю называюцца шкоднымі.
- Я хачу задаць вам адно пытанне: “Ці вы хочаце быць здаровымі і шчаслівымі?”
- Чаму? (Так як здароўе – галоўная каштоўнасць чалавека)
- Як жа шкодныя звычкі ўплываюць на здароўе?
На гэтыя пытанні шукалі адказ навучэнцы 4 класа, яны разважалі аб шкодзе і карысці звычак кожнага чалавека.
Асноўныя мэты мерапрыемства: показаць прыгажосць роднай прыроды Беларусі; сфарміраваць уяўленні аб гісторыі ўзнікнення асноўнай запаведнай тэрыторыі Беларусі; пазнаёміць вучняў з разнастайнасцю жывёльнага і расліннага свету ахоўнай тэрыторыі; прывіваць любоў і беражлівыя адносіны да прыроды роднага краю.
Навучэнцы разгадвалі заданні квест-гульні, знаёміліся з выявамі птушак і звяроў, са статыстычнымі дадзенымі аб пушчы, адгадвалі рэбусы і загадкі. Мерапрыемства вельмі спадабалася навучэнцам.
Навучэнцы 4 класа актыўна ўдзельнічаюць у зборы макулатуры, так як разумець карысць гэтай справы. Беражыце прыроду!
Учащиеся 4 класса принимали активное участие в культурно-массовом мероприятии "Ёлка в Елке". Ребятам очень понравилось играть, участвовать в конкурсах вместе со сказочными персонажами.
Навучэнцы даведаліся пра хваробы ВІЧ і СНІД, падзяліліся сваімі ведамі па дадзенай тэме, абмеркавалі наступствы гэтых хвароб для людзей, запісалі спіс парадаў і рэкамендацый па вядзенні здаровага ладу жыцця.