Новости 6 класс
Беларусь можа ганарыцца сваёй гісторыяй удзелу ў Алімпійскіх гульнях: чэмпіёнамі і прызёрамі галоўных стартаў чатырохгоддзя ў розныя гады сталі 200 спартсменаў. Упершыню беларусы выступілі на Алімпійскіх гульнях у 1952 годзе ў Хельсінкі ў складзе зборнай СССР.
У гісторыі незалежнай Беларусі – пасля афіцыйнага прызнання Нацыянальнага алімпійскага камітэта 21 верасня 1993 года на 101-й сесіі МАК у Манака – беларускія спартсмены прынялі ўдзел у трынаццаці Алімпійскіх гульнях. І заваявалі 97 медалёў, тым ліку 20 залатых, 32 сярэбраныя і 45 бронзавых.
Лілехамер-1994: 2 сярэбраныя медалі
Атланта-1996: 1 залаты, 6 сярэбраных і 8 бронзавых медалёў
Нагана-1998: 2 бронзавыя медалі
Сідней-2000: 3 залатыя, 3 сярэбраныя і 11 бронзавых медалёў
Солт-Лейк-Сіці-2002: 1 бронзавы медаль
Афіны-2004: 2 залатыя, 5 сярэбраных і 8 бронзавых медалёў
Турын-2006: 1 сярэбраны медаль
Пекін-2008: 3 залатыя, 4 сярэбраныя і 6 бронзавых медалёў
Ванкувер-2010: 1 залаты, 1 сярэбраны і 1 бронзавы медалі
Лондан-2012: 2 залатыя, 5 сярэбраных і 3 бронзавыя медалі
Сочы-2014: 5 залатых і 1 бронзавы медалі – рэкорднае ў суверэннай гісторыі 8-е месца ў агульнакамандным медальным заліку. На Гульнях у Сочы тры залатыя медалі заваявала знакамітая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава.
Рыа-2016: 1 залаты, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя медалі
Пхёнчхан-2018: 2 залатыя і 1 сярэбраны медалі
Алімпійскімі чэмпіёнамі сталі:
Кацярына Карстэн (веславанне акадэмічнае, 1996, 2000)
Эліна Зверава (лёгкая атлетыка, дыск, 2000)
Яніна Карольчык (лёгкая атлетыка, ядро, 2000)
Ігар Макараў (дзюдо, 2004)
Юлія Несцярэнка (лёгкая атлетыка, 100 м, 2004)
Аляксей Абалмасаў, Артур Літвінчук, Вадзім Махнёў і Раман Петрушэнка (веславанне на байдарцы, чацвёрка, 2008)
Андрэй Арамнаў (цяжкая атлетыка, 2008)
Аляксандр і Андрэй Багдановічы (веславанне на каноэ, двойка, 2008)
Вікторыя Азаранка і Максім Мірны (тэніс, мікст, 2012)
Сяргей Мартынаў (стральба кулявая, 2012)
Аляксей Грышын (фрыстайл, 2010)
Дар'я Домрачава (біятлон, тры золаты, 2014)
Ала Цупер (фрыстайл, 2014)
Антон Кушнір (фрыстайл, 2014)
Уладзіслаў Ганчароў (скачкі на батуце, 2016)
Ганна Гуськова (фрыстайл, 2018)
Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар'я Домрачава (біятлон, эстафета, 2018)
У Беларусі тры вялікія цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі: у Стайках, Раўбічах і Ратамцы.
Многія знакамітыя алімпійцы родам з Беларусі.
Герб, сцяг і гімн – дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Герб і сцяг лічыліся і лічацца ва ўсіх краінах вышэйшымі сімваламі народа і шануюцца гэтак жа, як роднае слова ці родны дом. А як вы лічыце, што павінна быць адлюстравана на гербе, сцягу і ў гімне? (Асаблівасці краіны).
Зараз паслухайе легенду «Тры браты» пра нашу сімволіку:
Нарадзіліся ў шчаслівай маці тры сыны. Жаданыя і вельмі прыгожыя малайцы. Паміж сабой яны былі роднымі братамі. Задумалася маці: у якое адзенне іх прыбраць? «Ты, сынок,- кажа маці першаму, - насі адзенне, па якім усе будуць пазнаваць нашу багатую і мужную зямлю». І апранула сына ў чырвона-зялёна вопратку. Чырвонае — як сімвал барацьбы і працавітай крыві за вольнае жыццё, за сонечнае неба. Зялёнае — пад колер зялёных пушчаў і дуброў, жытнёвых палеткаў і гаючых лугоў-сенажацей. На вопратцы сына заззяў вясёлы ўзор-арнамент бела-чырвонага колеру. « З гонарам буду насіць свой убор, услаўляць тваё імя, мама, — паабяцаў першы сын».
Звярнулася маці да другога сына: «А цябе, сынок, буду прасіць, каб заўсёды насіў мой вянок-эмблему. Я спляла яго са спелых каласоў, збажыны, кветак канюшыны, ільну, якімі багата наша ўрадлівая зямля. I перавязала іх чырвона-зялёнай стужкай... » Браты пачалі разглядваць незвычайны вянок. У ім было шмат сімвалаў: промні сонца на ўсходзе, а на іх — абрысы карты Беларусі, уверсе —чырвоная зорка, унізе — частка карты зямнога шара. «Буду лічыць за гонар, мама, насіць тваю эмблему, — сказау другі сын».
«А ты, сынку, птах мой галасісты, будзеш спяваць маю самую любімую, дарагую песню,- папрасіла маці трэцяга сына і падарыла яму ноты і словы песні». Узмахнуў сын рукамі — і загучала ўрачыстая мелодыя. Заспяваў сын запаветную песню:
«Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям'і... »
Задумалася маці: а якія ж імёны даць сваім сынам? А потым яшчэ раз звярнулася да сваіх дзяцей: «Ты, сынок першы, будзеш вядомы ў нашай Дзяржаве пад іменем Сцяг; ты, сынок другі, будзеш называцца Гербам, а ты, сынок трэці,- Гімнам».
Так і жывуць у маці тры сыны: Герб, Сцяг, Гімн. I нясуць ганаровую вахту.
А хто з вас здагадаўся, хто была іх маці, як яе называюць? (Рэспубліка Беларусь)
Настаўнік: Рэспубліка Беларусь – незалежная краіна. Як і ўсе незалежныя дзяржавы, наша краіна мае дзяржаўныя сімвалы.Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны гімн - гэта твар нашай дзяржавы, які адрознівае яе ад іншых краін свету. Кожны год - другая нядзеля мая - Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. А калі гучыць гімн, абавязкова трэба слухаць яго стоячы. У кожнай школе, а таксама і ў кожным класе ёсць вугалок дзяржаўнай сімволікі. Вы ужо паспелі разгледзіць новы вугалок дзяржаўнай сімволікі ў фае школы. Хто з вас памятае, што размешчана на ім? (Дзяржаўныя сімволы, контур нашай краіны)...
Навучэнцы пашырылі і паглыбілі свае веды пра гісторыю роднай вёскі, раёна, вобласці.
Паважаныя бацькі!
Правіламі дарожнага руху дзеці аднесены ў асобную катэгорыю. Яны не заўсёды навучаны і здольныя адэкватна рэагаваць на тыя абставіны, якія складаюца ў выпадку якой-небудзь няштатнай сітуацыі і могуць павесці сябе няправільна.
Калі дзіця ідзе з дарослым, яно цалкам давярае даросламу і ўпэўнена ў ім. Тату і маме нельга ўхіляцца ад гэтага пытання – бацькі самыя важныя ўдзельнікі навучання і выхавання!
Трэба прайсці разам з ім новы маршрут – напрыклад, да дзіцячага сада ці школы, расказаць яму, як правільна пераходзіць, паказаць яму як прайсці да пешаходнага пераходу і так далей. Тут вельмі важна навучыць дзіця бачыць небяспеку.
На дарозе дзеці выступаюць у якасці пешаходаў, пасажыраў і веласіпедыстаў. Вельмі рэдка ў якасці кіроўцы.
Дзеці-пешаходы:
1. Аўтамабілі, якія стаяць, ўяўляюць вялікую небяспеку для дзяцей. Сярэдняя вышыня аўтамабіля складае 150 сантыметраў. Такі рост маюць дзеці ва ўзросце 12-14 гадоў. А да яго дзяцей проста не бачна з-за прыпаркаваных аўтамабіляў у дварах і на іншых праездах.
2. На пешаходных пераходах да выхаду – пераканацца, што транспарт уступае, а яшчэ лепш – дачакацца, калі праедзе. Ні ў якім разе не бегчы з першай секундай зялёнага светлафора. Увогуле пешаходны пераход стварае мнімае пачуццё бяспекі.
3. Гаджэты і музычныя навушнікі адцягваюць увагу і замінаюць успрымаць навакольныя абставіны.
Пасажыры:
1. У аўтамабілі заўсёды выкарыстоўваць аўтакрэслы, а калі ўзрост ці рост дазваляе – толькі рамні бяспекі.
2. Грамадскі транспарт трэба чакаць аддалена і не падыходзіць блізка да аўтобуса, які пад'язджае.
3. Трымацца за поручні моцна, падчас руху не перамяшчацца па салоне.
4. Выкарыстоўваць гаджэты кароткачасова або тады, калі дзіця ўпэўнена сядзіць ці моцна трымаецца за поручні.
Веласіпедысты:
1. Хуткасць веласіпеда павінна быць невысокай, асабліва ў грамадскіх месцах ці паблізу скрыжаванняў
2. Выбіраць для язды трэба тратуар і веладарожкі, паркі, зоны адпачынку. Калі гэта маленькі населены пункт – школьны стадыён, любыя іншыя пляцоўк,і дзе няма руху транспарта ці ён мінімальны.
3. Выкарыстоўваць шлем, налакотнікі, накаленнікі.
4. У адпаведнасці з дзеючымі патрабаваннямі правіл – неабходна ісці пешу на пешаходным пераходзе і весці веласіпед каля сябе.
Малюнкі на асфальце вельмі захапілі навучэнцаў. У іх малюнках адлюстраваны іх унутраны свет, тое, як яны бачаць прыроду, родны край і мірнае неба.
Паважаныя навучэнцы, у вас ёсць магчымасць наведаць музей касманаўтыкі анлайн. Прыемнага прагляду!
http://museum.ok.ru/kosmos/index.html
Паважаныя бацькі і навучэнцы! З'явілася магчымасць наведаць многія музеі краін свету анлайн.
Паважаныя бацькі!
У суботу 28 сакавіка 2020 года ў 10. 00 гадзін адбудзецца класны сход па тэме "Дысцыпліна і паслухмянасць" (круглы стол).
Научэнцы з задавальненнем адказвалі на пытанні экалагічнай гульні, разважалі над тым, як зрабіць свет лепшым, называлі драпежных звяроў і птушак, чым яны харчуюцца, ставаралі ланцужкі харчавання і інш..
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх зносін. Канстытуцыя вызначае і замацоўвае грамадскі і дзяржаўны лад, прававое становішча асобы, парадак фарміравання і кампетэнцыі.
Святкаваць Дзень Канстытуцыі мы пачалі пасля прыняцця Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь новага аднайменнага дакумента – 15 сакавіка 1994 года. У 1996-м і 2004-м у яго былі ўнесены змены і дапаўненні.
І гэта – не звычайны закон. Канстытуцыя вызначае і замацоўвае грамадскі і дзяржаўны лад, прававое становішча асобы, парадак фарміравання і кампетэнцыю органаў дзяржаўнай улады, прынцыпы яе ўзаемаадносін з грамадствам і грамадзянамі. Яна ўключае 9 раздзелаў з 8 главамі і 146 артыкуламі, у якіх – вопыт папярэдніх пакаленняў, ключавых момантаў гісторыі, традыцыі і культурныя асаблівасці нашай краіны і народа. А само свята нясе ў сабе глыбокі змест, бо галоўны закон у нейкай ступені з’яўляецца адлюстраваннем менталітэту народа, люстэркам жыцця краіны, таму ён няспынна развіваецца разам з грамадствам. І змены, якія ўносяцца ў яго, павінны пастаянна ўдасканальваць сістэму законаў дзяржавы, робячы яе максімальна набліжанай да рэалій жыцця кожнага грамадзяніна.
Канстытуцыя гарантуе нам свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага, усебаковага развіцця асобы. А дата ў яе гонар – гэта не толькі афіцыйнае свята, але і памятны дзень прыняцця дакумента, дзякуючы якому сёння мы з гонарам завём сябе беларусамі, можам удзельнічаць ва ўсіх палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсах, што адбываюцца ў краіне.ю органаў дзяржаўнай улады, прынцыпы яе ўзаемаадносін з грамадствам і грамадзянамі.
З 17 па 21 лютага навучэнцы 2 класа будуць адпачываць на дадатковых канікулах. У гэты час навучэнцы маюць магчымасць наведаць школьныя мерапрыемствы з 9 да 12 гадзін у кабінетах №7 і №8.